Стыпендыі для праходжання пачатковага курсу журналістыкі
Школа міжнародных адносін імя Мунка пры ўніверсітэце Таронта (Канада) запрашае прафесіяналаў з вышэйшай адукацыяй і досведам працы падаць заяўку на адно з дваццаці месцаў у стыпендыяльнай праграме па міжнароднай журналістыцы.
Атрымаць стыпендыю могуць спецыялісты з розных сфераў, зацікаўленыя ў асвятленні тэмаў, звязаных са сваёй прафесіяй. Стаж працы кандыдатаў павінен складаць некалькі гадоў.
Стыпендыяты з верасня 2015 па красавік 2016 года будуць асвятляць тэмы, звязаныя са сваёй прафесіяй, для СМІ па ўсім свеце, атрымаюць кансультацыйную падтрымку дасвечаных прафесіяналаў у галіне журналістыкі.
Праграма ўключае заняткі па журналістыцы расследавання, працы з тэкстамі, тэхніцы вядзення інтэрв'ю, вывучэнне міжнароднай сітуацыі і спецыяльную падрыхтоўку для фрылансераў. На працягу 1 месяца стыпендыяты будуць прымаць удзел ў працы спецыяльнага адукацыйнага лагера па вывучэнні асноваў журналістыкі.
Праграма пакрывае 10 тыс. канадскіх даляраў з 26 тыс. канадскіх даляраў выдаткаў на навучанне. Пасля заканчэння праграмы стыпендыяты будуць на працягу 2-х гадоў працягваць атрымоўваць бясплатныя кансультацыі падчас штомесячных анлайн-сустрэчаў.
Заяўкі прымаюцца да 20 лютага 2015 года.
Каб атрымаць дадатковую інфармацыю націсніце сюды.
Паводле Ijnet.org.