Стыпендыі для навучання ва Ўніверсітэце Лёвэна (Бельгія)
Да 1 сакавіка 2017 г. можна падаць заяўку на атрыманне стыпендыі імя Вільфрэда Мартэнса (Wilfried Martens’) для навучання ў Каталіцкім ўніверсітэце Лёвэна (Бельгія). Фонд імя Вільфрэда Мартэнса падтрымлівае акадэмічную адукацыю і даследаванні, якія сваім фокусам маюць архітэктуру (уладкаванне) Еўрасаюза, еўрапейскую палітыку суседства, развіццё еўрапейскіх партый і фондаў. У сферу інтарэсаў фонда ўваходзяць таксама узаемадачыненні паміж палітыкай і рэлігіяй, праеўрапейскія настроі і памкненні ў краінах Балкан і “Ўсходняга партнёрства”. Фонд прапануе стыпендыі для аплаты магістарскім праграм тэрмінам навучання ў 1 год на ангельскай мове.
Крытэры
- стыпендыя даступна для кандытатаў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны, а таксама Албаніі, Босні і Герцыгавіны, Македоніі, Мантэнэгра, Сербіі і Косава;
- Кандыдаты павінны мець 4 гады ўніверсітэцкай адукацыі (3 бакалаўрыята + 1 магістратуры) або (4 гады бакалаўрыята з 240 ECTS Credits);
- быць выпускнікамі факультэтаў паліталогіі, сацыялогіі, права, эканомікі або сучаснай еўрапейскай гісторыі;
- мець высокую акадэмічную паспяховасць (‘honours’ / ‘distinction’ / Upper Second Class / 3.5 GPA);
- кандыдаты, чыя родная мова не ангельская, павінны прадставіць доказы яе належнага ведання. Універсітэтам прымацюцца вынікі тэстаў: TOEFL internet-based 100/120 або IELTS 7.0/9.
Стыпендыя пакрывае наступныя выдаткі:
- пражыванне;
- аплату навучання;
- медычную стархоўку ў Бельгіі.
Заяўка
Заяўка падаецца анлайн. Файл складаецца з самой формы заяўкі і іншых дакументаў, якія далучаюцца да яе:
- копіі дыпломаў універсітэта (ў);
- выпіску (дадатак да дыплома) з адзнакамі на ангельскай, галандскай, французскай або нямецкай мове з апастылем;
- афіцыйнае тлумачэнне сістэмы, адзнак, якую выкарыстоўвае Ваша навучальная ўстанова; дакументы, якія даводзяць узровень ведання мовы (i.e. TOEFL/IELTS);
- матывацыйны ліст (+/- 2 старонкі) для паступлення на магістраскую праграму Еўрапейскай палітыкі і атрымання стыпендыі імя Вільфрэда Мартэнса;
- рэкамендацыйны ліст;
- копія пашпарта.
Апошні дзень падачы заявак – 1 сакавіка 2017 г. Больш інфармацыі даступна па гэтай спасылцы.
Па ўсіх дадатковых пытаннях трэба звяртацца на адрас: [email protected].
Крыніца: soc.kuleuven.be