Стыпендыі для навучання ва ўніверсітэце Баконі (Італія)

Універсітэт Баконі ладзіць конкурс стыпендый на навучанне ў бакалаўрыяце і на бакалаўрска-магістарскай праграме па юрыспрудэнцыі. Стыпендыі адпаведна прадастаўляюцца на 3 акадэмічныя гады навучання ў бакалаўрыяце і на 5 гадоў навучання па бакалаўрска-магістарскай праграме ў галіне права.
Памер стыпендыі складае 11 тыс. еўра на год.

Патрабаванне да кандыдатаў - адсутнасць італьянскага грамадзянства і дыплома вышэйшай навучальнай установы Італіі.

Кандыдаты мусяць запоўніць анлайн-форму да 19 сакавіка 2015 года.

Для атрымання стыпендыі неабходна:

- паступіць ва ўніверсітэт Бакконі адпаведна правілам, аплаціць аванс у памеры € 1 550 (сума аванса кампенсуецца, за выключэннем рэгістрацыйнага ўнёска);

- пацвердзіць атрыманне стыпендыі (даслаць сканаваную копію заяўкі на е-мэйл: [email protected];

- накіраваць поўны камплект дакументаў (гл. ніжэй) ва Упраўленне студэнцкай службы на працягу 60-ці дзён з моманту паведамлення аб выдачы стыпендыі.

Спіс дакументаў:

  • форму заяўкі, якую кандыдаты атрымаюць пасля запаўнення анлайн-формы;
  • копія пашпарта;
  • дадзеныя аб памеры дахода.

Дадзеныя аб памеры дахода прадастаўляюцца разам з натарыяльна завераным перакладам на італьянскую/ангельскую мову:

- дакумент з указаннем склада сям'і студэнта, у якім пералічаны ўсе члены сям'і, якія пражываюць па дадзеным адрасе,

- копія дакументаў аб звароце падаходнага падатку за 2013 год для ўсёй сям'і кандыдата,

- копія дэкларацыі сукупнага даходу за 2013 год для кожнага члена сям'і кандыдата,

- калі член(ы) сям’і кандыдата валодае(юць) кампаніяй або акцыям, неабходна прадставіць адпаведны дакумент, які сведчыць пра колькасць акцый і баланс кампаніі на перыяд да 31 снежня 2013 года,

- калі сям'я студэнта жыве ў арэндаваным жыллі, неабходна прадаставіць копія дамовы арэнды, дзе пазначана сума арэнды,

- дакументы, якія пацвярджаюць рухомую маёмасць па стане на 31 снежня 2013 года (банкаўскія рахункі: дэпазіт, чэкавыя і ашчадныя рахункі, акцыі, дывідэнды, долі, часткі актываў за вылікам любых кампаній, якія знаходзяцца ў валоданні і г.д.) для кожнага члена сям'і.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці па гэтай спасылцы.

Паводле Adukacyja.info.