Стыпендыі для навучання ў прававой школе ўніверсітэта Нью-Йорка (ЗША)

Да 1 красавіка 2017 г. аддзяленне Класічны інстытут лібералізму (The Classical Liberal Institute) прававой школы  ўніверсітэта Нью-Йорка (ЗША) запрашае ўсіх ахвотных паўдзельнічаць у двухгадовай праграме пост-докстарскіх даследаванняў. Памер стыпендыі складае 70,000$. Мова навучання – ангельская.

Мэта праграмы – садзейнічаць прафесійнаму развіццю ўдзельнікаў і актыўнаму прасоўванню іх навуковай кар’еры. Арганізатары прапануюць поўнае стыпендыяльнае забеспячэнне для перспектыўных даследчыкаў і чакаюць ад іх актыўнага ўдзелу ў інтэлектуальным жыцці школы – семінарах, калёквіумах, трэнінгах. Стыпендыя мае выдадкоўвацца на аплату даследаванняў. Да таго ж, удзельнікі і ўдзельніцы праграмы будуць мець дадатковыя льготы.

Патрабаванні
Удзльнічаць у праграме могуць, кандыдаты, якія:
•    маюць ступень  J.D., або яе эксівалент;
•    праяўляюць глыбоки навуковы інтарэс да некаторых аспектаў права, пра што павінны сведчыць усе ўжо праведзеныя даследавані кандыдатаў;
•    маюць выдатны даследчы патэнцыял і навыкі;
•    збіраюцца працягнуць акадэмічную кар’еру ў галіне права пасля заканчэння праграмы.
 

Неабходныя для падачы дакументы:
•    матывацыйны ліст;
•    CV;
•    выпіску з адзнакамі;
•    прыклады пісьмовых работ;
•    імёны і кантактную інфармацыю двух рэкамендацеляў.
Усе дакументы трэба адсылаць на адрас cli@classicalliberalinstitute.org.
Дэдлайн для падачы – 1 красавіка 2017, пачатак заняткаў – з верасня 2017 г.
Крыніца: www.classicalliberalinstitute.org