Стыпендыі для навучання ў Оксфардзе

Кандыдаты і кандыдаткі з Беларусі могуць прэтэндаваць на атрыманне стыпендыі для навучання ў Оксафрдскім універсітэце (Вялікабрытанія) па праграме Oxford-Weidenfeld and Hoffmann Scholarships and Leadership Programme. Стыпендыі, якіх вылучана 12, цалкам пакрываюць плату за навучанне і абавязковыя ўзносы ўніверсітэта. Стыпендыя таксама аплочвае паржыванне студэнтаў (не менш як £14,296), студэнты могуць разлічваць на атрыманне стыпендыі на працягу ўсёй праграмы. На стыпендыю могуць прэтэндаваць толькі студэнткі і студэнты дзённай формы навучання. Апошнія тэрміны для падачы заявак: 20 і 6 студзеня 2017 г.,  у залежнасці ад праграмы.

Атрымаць адукацыю можна па наступных дысцыплінах:
•    MSc in African Studies
•    Bachelor of Civil Law (BCL)
•    MPhil in Biodiversity, Conservation and Management
•    MSc in Biodiversity, Conservation and Management
•    MPhil in Comparative Social Policy
•    MSc in Comparative Social Policy
•    MSc in Computer Science
•    MSc in Contemporary Chinese Studies
•    MPhil in Development Studies
•    MPhil in Economics
•    MSc in Economics for Development
•    MPhil in Environmental Change and Management
•    MSc in Environmental Change and Management
•    MPhil in Evidence-Based Social Intervention and Policy Evaluation
•    MSc in Evidence-Based Social Intervention and Policy Evaluation
•    MSc in Financial Economics
•    DPhil in Geography and the Environment
•    MSc in Global Governance and Diplomacy
•    MSc in Global Health Science
•    DPhil in International Development
•    MSc in International Health and Tropical Medicine
•    MPhil in International Relations
•    MPhil in Latin American Studies
•    MSc in Latin American Studies
•    MSc in Law and Finance
•    Magister Juris (MJur)
•    Master of Business Administration (MBA)
•    MSc in Mathematical and Computational Finance
•    MSc in Mathematical Modelling and Scientific Computing
•    MSc in Mathematics and Foundations of Computer Science
•    MSc in Migration Studies
•    MPhil in Modern South Asian Studies
•    MSc in Modern South Asian Studies
•    MPhil in Nature, Society and Environmental Governance
•    MSc in Nature, Society and Environmental Governance
•    MPhil in Politics (Comparative Government)
•    MPhil in Politics (Political Theory)
•    MSc in Politics Research
•    Master of Public Policy (MPP)
•    MSc in Refugee and Forced Migration Studies
•    MSc in Social Science of the Internet
•    MSc in Statistical Science
•    MPhil in Tibetan and Himalayan Studies
•    MPhil Traditional East Asia
•    MPhil in Water Science, Policy and Management
•    MSc in Water Science, Policy and Management


Патрабаванні на кандыдатаў:

•    кандыдаты мусяць паступаюць на навучанне па адной са стыпендыяльных праграм, пералічаных у спісе вышэй;
•    студэнткі і студэнты, якія маюць намер вярнуцца на радзіму па завяршэнні навучання. Студэнты, якія ўжо навучаюцца ў Оксфардскім універсітэце, не могуць прэтэндаваць на стыпендыю;
•    кандыдыты і кандытакі мусяць прадэманстраваць сувязь паміж прадметам, якія збіраюцца вывучаць, і будучай кар’ерай: растлумачыць, якой прафесіяй студэнт хацеў бы займацца, каб палепшыць жыццё сваёй краіны, альбо ў рэгіёну, або  змяніць нешта на міжнародным узроўні. Прыярытэт будзе аддавацца кандыдатам, якія паступаюць на магістарскія праграмы. Тыя, хто паступае ў аспірантуру, павінны растлумачыць, як  навучанне ў аспірантуры дапаможа ім стаць сапраўднымі лідарамі;
•    стыпендыю могуць атрымаць грамадзяне пэўных краін, сярод якіх: Беларусь, Расія, Україна, Грузія, Малдова, Казахстан, Узбекістан, Туркменістан, Кыргызстан.
 

У часе запаўнення бланка на паступленне ва ўніверсітэт трэба абавязкова пазначыць, што гэта робіцца ў рамках Weidenfeld-Hoffmann Scholarships and Leadership Programme. Заяўкі па некаторых праграмах прымаюцца да 6 студзеня, па іншых – да 20 студзеня 2017 г. Таксама неабходна будзе запоўніць анкету. Усе падрабязнасці на сайце арганізатараў.

Крыніца: www.ox.ac.uk