Стыпендыі для навучання ў Нью-Йорку
Да ўвагі тых, хто паступіў, або плануе паступіць навучацца ва ўніверсіт Адэльфі (Нью-Йорк, ЗША). Універсітэт Адэльфі прапануе некалькі стыпендый для навучання ў бакалаўрыяце і магістратуры. Стыпендыі выдаюцца на падставе добрай акадэмічнай паспяховасці, творчых заслуг або спартовых талентаў. Кандадатам і кандыдаткам трэба прадэмнастраваць добры сярэді бал, даслаць сваё партфоліо або распавесці пра свае cпартовыя дасягненні. Памер стыпендыі залежыць ад акадэмічнай паспяховасці, мінімальная складае – $9,000.
Тыя, хто жадае навучацца ў бакалаўрыяце, могуць падаць заяўкі два разы на год да 1 траўня і 1 кастрычніка.
Патрабаванні
Праграма адкрыта для прадстаўнікоў розных краін з выдатным веданнем ангельскай мовы. Як толькі кандыдаты запаўняюць форму пра паступленне ва ўніверсітэт, яны аўтаматычна ўдзельнічаць у конкурсе на атрыманне стыпендыі.
Крыніца: admissions.adelphi.edu