Стыпендыі для навучання ў магістратуры ў Лёвене (Бельгія)

Ёсць стыпендыя для таленавітых студэнтаў і студэнтак, якія хочуць навучацца на адной з магістарскіх праграм факультэта навукі  Katholieke Universiteit Leuven у Бельгіі. Дэдлайн - 15 лютага 2020 г.


Сярод праграм, куды можна падавацца:
•    Master of Astronomy and Astrophysics
•    Master of Biology
•    Master of Biophysics, Biochemistry and Biotechnology
•    Master of Chemistry
•    Master of Geography
•    Interuniversity Master of Geology
•    Master of Mathematics
•    Master of Physics
•    Master of Statistics
•    Erasmus Mundus Master of Theoretical Chemistry and Computational Modelling
•    Erasmus Mundus Joint Master in Sustainable and Territorial Development

Стыпендыя можа скласці да 10 000€ на год (пра дакладны памер стыпендыі рашэнне прымаецца індывідуальна). Яна пакрывае аплату на навучанне на пряцягу аднаго года, а таксама аплочвае выдаткі на медычную страхоўку, пражыванне.
Для магістарскіх праграм, якія маюць працяглаць два гады, рашэнне пра падаўжэнне стыпендыі на другі год прымаецца ў выніку выдатных акадэмічных поспехаў у першым годзе.
 

Стыпендыі могуць атрымаць студэнты і студэнткі, якія:
•    раней НЕ навучаліся і НЕ працавалі ва ўніверсітэце Лёвэна (University of Leuven);
•    маюць ступень бакалаўра, атрыманую ў акрэдытаваным універсітэце;
•    не маюць ступені магістра або кандыдата навук;
•    могуць пацвердзіць, что навучаліся на выдатна  ў сваім універсіртэце;
•    высокі ўзровень валодання ангельскай мовай ( IELTS – 7; TOEFL – 94 internet-based);
•    зацікаўлены ў навучанні на магістарскай праграме.
 

Як патрапіць?
Неабходна паступіць на адну з магістарскіх праграм факультэта навукі Пасля запаўнення заяўкі, вы атрымаеце паведамленне. Неабходна будзе зрабіць скрыншот гэтага паведамлення і падаць заяўку на стыпендыю і далучыць скрыншот.  На атрыманне стэпендыі змогуць прэтэндаваць толькі тыя кандыдаты і кандыдаткі, якія былі залічаныя на навучанне і зарэгістраваліся на сайце стыпендыі да 15 лютага.
 

Крыніца: wet.kuleuven.be