Стыпендыі для навучання ў магістратуры ў Бельгіі
пят, 2017-01-13 10:05
Да 30 красавіка 2017 г. можна падаць заяўку на атрыманне стыпендыі для навучання ў магістратуры ў Бельгіі (частка – Фландрыя) па любой спецыяльнасці памерам 7500 еўра на год. Для атрамання стыпендыі ўніверсітэт студэнта павінны заключыць пагадненне з адным з універсітэтаў Фландрыі. Навучанне пачынаецца ў верасні 2017 г.
Патрабаванні для кандыдатаў:
- могуць быць студэнты, якія навучаюцца на дзённай форме навучання ў сваім універсітэце, высокі ўзровень акадэмічнай паспяховасці;
- “родны” універсітэт кандыдата і ўніверсітэт Фландрыі павінны заключыць пагадненне паміж сабой;
- студэнты могуць паходзіць з любой краіны свету, акрамя Бельгіі.
Неабходныя дакументы для падачы
- бланк заяўкі;
- копія пашпарта;
- транскрыпт з адзнакам (калі арыгінал дакумента складзены не па-ангельску, французску, або галандску, неабходна прыкласці завераны пераклад);
- дакумент, які пацвярджае веданне мовы;
- матывацыйны ліст (памерам ад 1 да 2 старонак А4);
- 2 рэкамендацыйныя лісты ад прафесараў з “роднага” ўніверсітэта;
- копія дыплома, калі арыгінал дакумента складзены не па-ангельску, французску, або галандску, неабходна прыкласці завераны пераклад);
- копія дамовы паміж “родным” універсітэтам кандыдата і ўніверсітэтам Фландрыі.
Увага! Стыпендыяльная праграма дзейнічае толькі для ўніверсітэтаў Фландрыі. Франкамоўныя ўніверсітэты Валоніі ў ёй не ўдзельнічаюць.
Па больш падрабязную інфармацыю звяртайцеся, калі ласка, да каардынатараў праграмы. Спіс коледжаў і ўніверсітэтаў-дзельнікаў праграмы даступны на гэтым сайце
Крыніца: www.studyinflanders.be