Стыпендыі для навучання ў магістратуры па інавацыях у СМІ

Праграма International Media Innovation Management (IMIM), якую ладзіць Берлінскі ўніверсітэт прафесійных даследаванняў (Berlin University for Professional Studies) і аўстрыйская арганізацыя FJUM, скіравана на журналістаў, зацікаўленых у кіраванні СМІ. Пачатак навучання - кастрычнік 2015 года.

Магістарская праграма разлічана на 2 гады навучання для працуючых спецыялістаў.

Праграма навучання складаецца з 5-тыднёвых блокаў (якія будуць ладзіцца ў Еўропе і ЗША), анлайн-заняткаў і моўных курсаў. Выкладчыкамі курсу будуць міжнародныя эксперты ў галіне медыя, журналістыкі, тэхналогіяў і г.д.

Кандыдаты мусяць мець ступень бакалаўра і валодаць 5-гадовым досведам працы, ангельскай мовай.

Кошт навучання складае 20 тыс. еўра, пры гэтым высокакваліфікаваныя кандыдаты могуць скарыстацца грантамі, што пакрыюць 75 адсоткаў гэтай сумы. Дэдлайн падачы заявак - 31 сакавіка 2015 года. Падрабязная інфармацыя пра магістарскую праграму размешчана тут.

 

Паводле BAJ.by.