Стыпендыі для навучання ў Канадзе
Да 1 сакавіка 2017 г. Універсітэт Квэста (Quest University) у Канадзе прапануе стыпендыі для замежных студэнтаў. Галоўны крытэр адбору з выкананнем неабходных тэзнічных крытэраў – выдатная акадэмічная паспяховасць.
Стыпендыя Дэвіда Стрэнгвэя (David W. Strangway Award) – заснавальніка і першага прэзідэнта ўніверсітэта, прадугледжвае аплату за навучанне на працягу чатырох гадоў (бакалаўрыят) для ўсіх студэнтаў з высокімі адзнакамі, незалежна ад грамадзянства і фінансавага становішча, і можа складаць ад 2,000$ да 16,000$ штогод. Улічваецца таксама пазакласная актыўнасць (спорт, праца ў грамадскіх арганізацыях, гульня у тэатры, валанцёрская дзейнасць і г.д.)
Яшчэ адна с тыпендыяльная праграма – Leaders in Elite Athletics & Performance Program прызначана для студэнтаў з высокім узроўнем акадэмічнай паспяховасці, каторыя займаюцца спортам на прафесійным узроўні, і складае 10,000$ на год.
Патрабаванні:
Для атрымання стыпендыі неабходна запоўніць заяўку на адпаведную стпендыю і падаць на разглад разам з 2-ма рэкамендацыйнымі лістамі (адзін мусціь апісваць акадамічныя поспехі, а иншы – характар студэнта), рэзюмэ (CV). Для стпендыі Дэвіда Стрэнгвэя неабходна дадаткова даслаць матывацыйны ліст памерам не болей за 300 слоў.
Усе пытанні па стыпендыях і працэдуры падачы дакументаў варта на ангельскай мове накіроўваць на адрас: [email protected].
Больш падрабязна пра стыпендыю па-ангельску можна прачытаць на сайце арганізатараў.
Крыніца: questu.ca