Стыпендыі для навучання ў Германіі

Таварыства студэнцкіх абменаў у Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе (GFPS) і Фонд польска-нямецкага супрацоўніцтва прапануюць беларускім студэнтам і магістрантам стыпендыі для навучання ва ўніверсітэтах Германіі ў зімовым семестры з кастрычніка 2015 па люты 2016 года.

Патрабаванні да суіскальнікаў:

- мінімум 3 гады навучання ў адным з беларускіх універсітэтаў альбо ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце,

- паспяховыя рэзультаты ў навучанні,

- беларускае грамадзянства,

- добрае валоданне нямецкай мовай,

- актыўная жыццёвая пазіцыя.

Заяўкі на стыпендыі прымаюцца да 1 траўня 2015 года. Інфармацыя па ўмовах падачы заявак (на нямецкай мове) знаходзіцца тут. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на е-мэйл: [email protected].

 

Паводле NGO.by.