Стыпендыі для навучання ў Германіі

Фундацыя імя Генрыха Бёля прапануе каля тысячы стыпендый для студэнтаў, якія навучаюцца ці плянуюць навучэнне ў Германіі. Да ўдзелу ў конкурсе стыпендый запрашаюцца кандыдаты, якія маюць выдатныя акадэмічныя поспехі, з'яўляюцца сацыяльна і палітычна актыўнымі. Асабліва вітаюцца заяўкі ад кандыдатаў з краін Усходняй Еўропы.

Прывілеем скарыстаюцца тыя з кандыдатаў, якія падзяляюць сістэму асноўных каштоўнасцяў Фундацыя імя Генрыха Бёля – дэмакратыя, устойлівае развіццё, экалогія, правы чалавека. Памеры стыпендыі складаюць: пры навучанні ў магістратуры – 850 еўра на месяц, пры навучанні ў дактарантуры – 1100 еўра на месяц. Стыпендыя непасрэдна не пакрывае кошт навучання ў вышэйшай навучальнай установе.

  Патрабаванні да кандыдатаў:
 - добрае валоданне нямецкай мовай;

- навучэнне ў Германіі альбо падрыхтоўка да атрымання адукацыі ў Германіі.

  Дэдлайн - 1 верасня 2014 года. Падрабязнасці тут.

 На наступны навучальны сезон неабходна падаць заяўку да 1 сакавіка 2015 года. Падрабязная інфармацыя даступная па спасылцы.

Паводле adukacyja.info