Стыпендыі для навучання ў Галандыі (2016-2017)
пят, 2015-11-20 15:20
Студэнты з краін па-за межамі Еўрапейскай эканамічнай зоны могуць падаць заяўку на стыпендыі для навучання ў бакалаўрыяце ці магістратуры ў любым галандскім універсітэце. Стыпендыя складае 5 тыс. еўра і разлічана на першы год навучання.
Дэдлайны - 1 лютага або 1 траўня 2016 года - у залежнасці ад універсітэта.
Стыпендыі прапануюць Міністэрства адукацыі, культуры і навукі Нідэрландаў і 48 даследчых універсітэтаў.
Каб атрымаць дадатковую інфармацыю, націсніце сюды альбо перайдзіце на гэтую вэб-старонку.
Крыніца YouthOp.com.