Стыпендыі для навучання ў бакалаўрэаце Ўніверсітэта Йорк (Канада)

Да 15 лютага 2017 г. можна падаць заяўку на атрыманне стыпендыі ў памеры ад 15.000 да 35.000 даляраў на год для навучанне ва Ўніверсітэце Йорка  (Таронта, Канада) па праграме бакалаўрыята.
Студэнты могуць падаць заяўкі адразу на ўсе стыпендыі. Пасля разгляду прыёмнай камісіяй, заяўнікі атрымаюць ліст на электронную пошту з інфармацыяй пра памер стыпендыі і праграму, на якую яны залічаны.
Асноўныя стыпендыі:

•    Міжнароднае кола вучоных” : $15,000
•    "Глабальны лідар заўтрашняга дня ($20,000 x 4 гады): $80,000
•    International Entrance Scholarship ($35,000 x 4 гады): $140,000
 
Падтрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак

Стыпендыя “Міжнароднае кола вучоных”  (International Circle of Scholars Scholarships):

•    выдатныя акадэмінчыя поспехі;
•    лідарскі патэнцыял;
•    паступаць на навучанне неабходна пасля заканчэння школы (закончыць школу патрэбна не пазней чым за два гады да паступлення);
•    студэнты, якія ўжо навучаліся ва ўніверсітэце або коледжы, не могуць падавацца на стыпендыю;
•    падаць заяўку  на паступленне на адну з праграм бакалаўрыята такіх факультэтаў як: Мастацтва, Медыі, Перфоманс і дызайн, Вывучэнне навакольнага асяроддзя, Адукацыя, Ахова здароўя ды інш. (Падрабязней чытайце на сайце арганізатараў);
•    Кандыдат ці кандыдатка павінны быць намінаваныя ўласнай школай (не больш аднаго чалавека ад школы).

Для стыпендыі "Глабальны лідар заўтрашняга дня"  (Global Leader of Tomorrow Award):

•    выдадтныя акадэмічныя поспехі;
•    лідарскі патэнцыял;
•    паступаць на навучанне ва ўніверсітэт неабходна пасля школы (закончыць школу трэба не пазней чым за два гады да паступлення);
•    студэнты, якія ўжо навучаліся ва ўніверсітэце або коледжы, не могуць падавацць на стыпендыю;
•    падаць заяўку на паступленне на адну з праграм бакалаўрыята такіх факультэтаў як: Мастацтва, Медыі, Перфоманс і дызайн, Вывучэнне навакольнага асяроддзя, Адукацыя, Ахова здароўя ды інш. (Падрабязней чытайце на сайце арганізатараў );
•    стыпендыя абнаўляецца кожны год з умовай выдатных поспехаў студэнта з сярэднім балам не ніжэй за 7-8, па 9-бальнай шкале ацэнкі.

Для стыпендыі "Міжнародны доступ" (International Entrance Scholarship):
•    выдадтныя акадэмічныя поспехі;
•    лідарскі патэнцыял;
•    паступіць на навучанне ва ўніверсітэт неабходна пасля школы (закончыць школу трэба не пазней чым за два гады да паступлення);
•    студэнты, якія ўжо навучаліся ва ўніверсітэце або коледжы, не могуць падавацца на стыпендыю;
•    падаць заяўку на паступленне на адну з праграм бакалаўрыята такіх факультэтаў як: Мастацтва, Медыі, Перфоманс і дызайн, Вывучэнне навакольнага асяроддзя, Адукацыя, Ахова здароўя ды інш. (Падрабязней чытайце на сайе арганізатараў );
•    стыпендыя абнаўляецца кожны год з умовай выдатных поспехаў студэнта з сярэднім балам не ніжэй 7-8, па 9-бальнай шкале цэнкі.

Атрымаць стыпендыю могуць студнты і студэнткі, якія адпавядаюць усім патрабаванням стыпендыяльнай і акадэмічнай праграмы, і змогуць падаць ўсе неабходныя дакументы да дэдлайну.
 

Спіс дакументаў:
•    афіцыйная выпіска з адзнакамі;
•    матывацыйны ліст;
•    вынікі тэсту на веданне ангельскай мовы;
•    заяўку на атрыманне стыпендыі.
Па дадатковых пытаннях па стыпендыі звяртайцеся сюды  
Крыніца: futurestudents.yorku.ca