Стыпендыі для навучання ў Акадэміі DW
Акадэмія DW прымае заяўкі на навучанне ў Боне (Германія) па міжнароднай праграме ў галіне медыя.
Запрашаюцца маладыя журналісты, медыяменеджэры і спецыялісты па камунікацыях з Усходняй Еўропы, Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі.
Для 10-ці ўдзельнікаў праграмы прадугледжаны стыпендыі, якія ўключаюць:
- штомесячнае фінансаванне выдаткаў у памеры 750 еўра,
- аплату пражывання і навучання,
- кампенсацыю авіяпералёту.
Праграма ўключае лекцыі, практыку і даследчую працу ў галіне медыя і развіцця журналістыкі, камунікацый і менеджмэнту медыя.
Дэдлайн - 30 красавіка 2016 года. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Па дадатковых пытаннях можна ліставаць на электронную скрыню: [email protected]. Падрабязная інфармацыя тут.
Паводле Edu-Active.com.