Стыпендыі для маладых мастакоў і навукоўцаў у Штутгарце (Германія)

Акадэмія Schloss Solitude прадастаўляе магчымасць маладым навукоўцам і мастакам папрацаваць над уласным праектам у рэзідэнцыі ў Штутгарце, Германія. Прызначэнне стыпендый і іх працягласць вырашае журы. Працягласць праекта можа складаць ад 3 да 12 месяцаў.

Мастацкія праекты разглядаюцца ў сферах архітэктуры, выяўленчага мастацтва, дызайну, літаратуры, музыкі, відэа і кіно. Да ўдзелу ў конкурсе стыпендый запрашаюцца таксама спецыялісты ў сферы гуманітарных, сацыяльных навук, эканомікі. Працоўныя мовы праектаў - нямецкая, ангельская або французская.

Стыпендыі цалкам пакрываюць выдаткі на пражыванне ў мэбляванай студыі і складаюць 1100 еўра на месяц. Акадэмія можа прапанаваць дадатковую грашовую дапамогу ў залежнасці ад фінансавага становішча стыпендыятаў. Збор за падачу заяўкі складае 15 еўра. Дэдлайн - 31 жніўня 2014 года. Заяўка даступная анлайн.

Паводле adukacyja.info