Стыпендыі для даследчыкаў грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства 2016
Еўразвяз прапануе стыпендыяльную праграму грамадзянскай супольнасці краін "Усходняга партнёрства" (Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана), у сферы публічнай палітыкі. Стыпендыі выдаткоўваюцца таленавітым прафесіяналам, якія якасна прасоўваюць публічнае абмеркаванне значных пытанняў палітыкі "Ўсходняга партнёрства". Стыпендыяльная праграма рэалізуецца ў межах праекта "Грамадзянская супольнасць. Дыялог дзеля прагрэсу", які фундуецца на сродкі Еўразвяза.
Вітаецца ўдзел маладых даследчыкаў, якія працуюць у грамадзянскім сектары. Узрост удзельнікаў праграмы - да 35 год.
Мэта праграмы - даследаванне асяроддзя і ўмоў для некамерцыйных арганізацый і грамадзянскага сектару ў краінах "Усходняга партнёрства", ролі грамадскіх арганізацый і ўзроўню дыялогу паміж мясцовымі ўрадамі і грамадзянскімі арганізацыямі, да т.п.
Запрашаюцца кандыдаты-даследчыкі, якія выдатна валодаюць ангельскай мовай, валодаюць метадалогіяй сацыяльных даследаванняў, досвед у інтэрпрэтацыі колькасных і якасных дадзеных, інш.
Для заяўкі неабходна даслаць:
- CV, дзе пазначаны досвед валанцёрства і супрацоўніцтва з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці;
- ліст з арганізацыі грамадзянскай супольнасці, да якой мае дачыненне кандыдат;
- відэа-паведамленне або ліст (максімум 500 слоў) з тлумачэннем, чаму супрацоўніцтва Еўразвязу і краін "Усходняга партнёрства" значна;
- кантакты 2-х асоб, якія могуць даць рэкамендацыі і адзначыць прафесіяналізм кандыдата;
- прыклад папярэдняй даследчай працы;
- спіс адпаведных публікацый.
Заяўкі прымаюцца праз е-мэйл: [email protected]. Дэдлайн - 13 верасня 2016 года. Падрабязнасці - па гэтай спасылцы.
Паводле CSdialogue.eu.