Стыпендыі для даследчыкаў у Вюрцбургу (Германія)
Вышэйшая школа натуральных навук у Вюрцбургу (Германія) прапануе некалькі PhD-стыпендый тэрмінам 3 гады.
Стыпендыя ўключае даследчы грант (памерам мінімум 5 тыс. еўра на 1 год) для ўласнага праекта і наведвання канферэнцыяў, фінансаванне навучання, транспартных выдаткаў і г.д.
Даследчыкі маюць магчымасць абраць ментараў, прайсці трэнінг па павышэнні прафесійных навыкаў у навуковай працы.
Вітаюцца: жаданне набыць практычны досвед даследчай працы, прага да сумеснай працы ў міждысцыплiнарным міжнародным асяродку.
Кандыдаты мусяць мець пацверджанне выдатнага валодання вуснай і пісьмовай ангельскай мовай і станоўчыя адзнакі ў папярэдніх ступенях навучання (магістратура, дыплом па спецыяльнасці).
Анлайн-заяўкі прымаюцца да 25 верасня 2015 года. Больш падрабязная інфармацыя пра стыпендыі знаходзіцца тут.
Паводле Adukacyja.info.