Стыпендыі для будучых юрыстаў у Віленскім універсітэце
чцв, 2015-04-23 12:17
Студэнты з Беларусі, Украіны і Малдовы могуць удзельнічаць у стыпендыяльнай праграме Інстытута міжнароднага права і права Еўразвязу Віленскага ўніверсітэта. Кандадыты мусяць мець ступень бакалаўра права (альбо адпаведную кваліфікацыю юрыста).
Патрабаванне да кандыдатаў - выдатнае валоданне ангельскай і рускай мовамі. У межах праграмы стыпендыя складае 4,5 тыс. еўра і пакрывае ўвесь кошт навучання.
Кандыдатам неабходна да 1 траўня 2015 года даслаць на е-мэйл [email protected] наступныя дакументы:
- матывацыйны ліст у адвольнай форме (з указаннем назвы ўніверсітэта, у якім Вы навучаліся/навучаецеся),
- рэкамендацыю,
- скан-копію дыплома (транскрыпт).
Больш падрабязная інфармацыя размешчана тут.