Стыпендыі для беларускіх даследчыкаў у Швецыі

Абвешчаны конкурсны набор на стыпендыяльную праграму "Visby", якая фінансуе правядзенне даследванняў у Швецыі. Доўгатэрміновая мэта праекта – узмацненне даследчага патэнцыяла акадэмічнай супольнасці ў Балтыйскім рэгіёне, паляпшэнне супрацы паміж Швецыяй і краінамі Усходняга партнёрства (Беларуссю, Украінай, Малдовай, Грузіяй, Арменіяй, Азербайджанам).

Праграма "Visby" дае магчымасць праводзіць даследванні ў шведскіх універсітэтах па любых спецыяльнасцях. Стыпендыяты змогуць абраць фармат супрацы з прымаючым універсітэтам: кароткатэрміновыя ці доўгатэрміновыя візіты.

На 2015-2016 год у межах праграмы будуць даступныя 40 стыпендый. Памер штомесячнай стыпендыі складае 15 тыс. шведскіх крон для PhD-студэнтаў і 18 тыс. шведскіх крон для даследчыкаў. Выдаткі на страхоўку пакрываюцца за кошт арганізатараў.

Падрабязнае апісанне праграмы, умоў падачы заяўкі і патрабаванняў да кандыдатаў можна знайсці на сайце. Заяўкі прымаюцца да 15 студзеня 2015 года.

 

Паводле Adukacyja.info.