Стыпендыі для бакалаўраў у Македоніі
чцв, 2018-06-21 12:32
Урад Македоніі запрашае іншаземных студэнтаў на навучанне па праграмах бакалаўрыяту ва Універсітэце інфармацыйных навук і тэхналогій. Узрост студэнтаў павінен быць не больш за 22 гады.
Памер гранта: аплата навучання, праезду, выдаткаў на візу, пражыванне і харчаванне, дадатковая стыпендыя ў памеры 5,000 MKD (прыблізна 82 еўра) ў месяц. Дэдлайн: 31 ліпеня 2018.
Спецыяльнасці:
- камунікацыйныя сеткі і бяспека;
- камп’ютарныя навукі, інжэнерыя;
- інфармацыйныя сістэмы;
- візуалізацыі, мультымедыя і анімацыя, інфармацыя і камунікацыя;
- лічбавая бізнес-інфарматыка;
- IT, штучны інтэлект, E-Government, E-Business, E-Culture.
Навучанне прадугледжанае на ангельскай мове.Трэба будзе прадаставіць сертыфікат на веданне мовы.
Крыніца: mon.gov.mk