Стыпендыі для атрымання PHD і ступені магістра філасофскіх навук у брытанскім універсітэце Нотынгема
Да 10 сакавіка 2017 г. можна падаць заяўку на атрыманне гранта на аплату навучання ў аспірантуры ці магістратуры на атрыманне ступені магістра філасофскіх навук (заўвага ОДБ: MPhil (магістар філасофскіх навук) з’яўляецца дадатковай самастойнай навуковай ступенню ў даследаваннях, не абавязкова звязана з філасофіяй) ва Ўніверсітэце Нотынгема, Вялікабрытанія (University of Nottingham).
Стыпендыю могуць атрымаць 38 замежных студэнтаў,якія паступаюць на любую праграму PhD або MPhil (акрамя інжынернага факультэта) універсітэта Нотынгема.
Стыпендыя цалкам пакрывае выдаткі на аплату навучання на працягу трох гадоў па адной з даследчых праграм.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- На стыпендыю могуць прэтэндаваць замежныя студэнты, якія паступілі на адну з даследчых праграм дзённай формы навучання PhD або MPhil (акрамя інжынернага факультэта) універсітэта Нотынгема;
- Навучанне па праграме павінна пачынацца ў перыяд з 1 кастрычніка 2017 г. па 1 лютага 2018 г.;
- Спачатку ахвочым кандыдатам патрэбана паспупіь на адну з праграм PhD або MPhil (акрамя інжынернага факультэта).
Заяўку на паступленне неабходна аформіць за 6 тыдняў(!) да скрайняга тэрміну прыёму заявак на стыпендыю (прыёмная камісія павінна разгледзець заяўку і даслаць кандыдату пацвержанне залічэння).
Пасля атрымання пацверджання аб залічэнні, неабходна падаць заяўку на атрыманне стыпендыі.
Больш падрабязна пра стыпендыю можна даведацца па гэтай спасылцы
Крыніца: www.nottingham.ac.uk