Стыпендыі Chevening для навучання ў Злучаным Каралеўстве
Брытанскі ўрад прапануе стыпендыю Chevening замежным студэнтам на навучанне ў магістратуры ва ўніверсітэтах Злучанага Каралеўства. У 2017-2018 навучальным годзе стыпендыю атрымаюць каля 1,5 тыс. студэнтаў.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- атрымаць пацверджанне свабоднага валодання ангельскай мовай да 13 ліпеня 2017 года;
- быць беларусам і пражываць у Беларусі;
- мець намер вярнуцца ў родную краіну (мінімум на 2 гады пасля заканчэння навучання);
- мець навуковую ступень - адпаведна патрабавання ўніверсітэта пры паступленні;
- прадставіць 2 рэкамендацыі;
- 2 гады досведу ў сваёй сферы (стажыроўкі, валанцёрства, да т.п.);
- падаць заяўкі на 3 навучальныя курсы і атрымаць мінімум адно пацверджанне (да 13 ліпеня 2017 года).
Гэтым разам выбар тэм навучання не абмяжоўваецца!
Перавага аддаецца кандыдатам з лідарскімі якасцямі, прафесійнымі і акадэмічнымі дасягненнямі ў любой сферы . Вітаюцца тыя, хто плануе жыць у Беларусі, удзельнічаць у развіцці краіны.
Стыпендыя ўключае пакрыццё выдаткаў на вандроўку, кошта навучання, выдаткаў на пражыванне (1 год).
Заяўкі прымаюцца да 8 лістапада 2016 года. Падрабязнасці - тут.
Паводле Adukacyja.info.