Стыпендыі бізнес-школы Putra Business School, Малайзія
Бізнес-школа Putra Business School прапануе стыпендыі студэнтам магістратуры (MSc, MBA) і аспірантуры (PhD). Стыпендыю могуць атрымаць як студэнты з Малайзіі, так і замежныя студэнты. Бізнес-школа прапануе частковую і полую стыпендыю. Стыпендыя аплачвае кошт навучання на 100% перыяд навучання на абранай праграме. Стыпендыя працягваецца на наступны семестр пры ўмове добрай паспяховасці студэнта (GPA - 3.50). Заяўкі прымаюцца 3 разы на год на праграму МВА: да 31 кастрычніка, 28 лютага, 30 чэрвеня. На праграмы MSc & PhD 2 разы ў год: да 31 снежня і 30 чэрвеня.
Бізнес-школа Putra Business School - адна з лепшых бізнес-школ Малайзіі, якая жадае прыцягнуць таленавітых і здольных студэнтаў з усяго свету. Бізнес-школа Putra Business School не падобная на іншыя бізнес-школы, фундаментальны падыход школы да бізнесу - стварэнне лепшых умоў для жыцця грамадства. Навучанне на англійскай мове.
Стыпендыю можна атрымаць на навучанне на адной з праграм магістратуры:
- MBA (Human Potential Management)
- MBA (Marketing)
- MBA (Accounting)
- MBA (Corporate Governance)
- MBA (General Management)
- Specialised MSc
І праграме аспірантуры:
- Specialised PhD
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- ступень бакалаўра з GPA - 3.50 (для поўнай стыпендыі) або GPA - 3.30 (для частковай стыпендыі);
- неабходна ведаць англійскую мову (TOEFL - 550, IELTS - 6.0).
Для атрымання стыпендыі неабходна:
- даць рэкамендацыйны ліст;
- прайсці сумоўе;
- студэнты, якія паступілі на даследчую праграму павінны даць план даследавання.
Крыніца: putrabusinessschool.edu