Стыпендыі ад Стэнфардскага цэнтра бяспекі і супрацоўніцтва (ЗША)

Стэнфардскі цэнтр міжнароднай бяспекі і супрацоўніцтва прапануе аплочваемыя стажыроўкі для даследчыкаў у галіне міжнароднай бяспекі. 

Стэнфардскі цэнтр міжнароднай бяспекі і супрацоўніцтва – міждысцыплінарная супольнасць вучоных, якія займаюцца навучаннем і падрыхтоўкай маладых спецыялістаў у галіне бяспекі, якія ў сваю чаргу змогуць уплываць на палітычныя рашэнні адносна міжнароднай бяспекі.

На пряцягу навучальнага году ўдзельнікі праграмы будуць браць удзел ў даследаваннях, семінарах і сумесна працаваць з лепшымі выкладчыкамі і даследчыкамі, атрымаюць магчымасць працаваць над даследаваннямі ў межах навуковых і тэхнічных аспектаў бяспекі. Таксама ўдзельнікі стажыроўкі павінны будуць падрыхтаваць пісьмовую работу, а тыя хто ячшэ не атрымаў доктарскай ступені, змогуць працаваць, завяршыць і прэзентаваць усю альбо асобны раздзел сваёй дысертацыі. Тыя ж стажоры, што маюць навуковую ступень PHD  могуць прадставіць свае артыкулы, якія падтрыхтуюць для выдання. Адна з ўмоваў удзелу у праграме – знаходжанне ў кампусе на працягу ўсяго перыяду стажыроўкі.  

Катэгорыі стажыроўкі са стыпендыяй:
•    грамадскія і гуманітарныя навукі ў галіне міжнароднай бяспекі;
•    дакладныя навукі і тэхналогіі ў галіне міжнароднай бяспекі;
•    кібер бяспека ў міжнароднай бяспецы;
•    закон у галіне міжнародный бяспекі;
•    ядзерная бяспека;
•    стыпендыя Вільяма Пэры ў галіне міжнароднай бяспекі.

Удзельнікі, якія не абаранілі дысертацыю, будуць атрымліваць стыпендыю памерам ад 25,000 да 28,000$ (памер залежыць ад абранай праграмы). Удзельнікі, якія ўжо маюць ступень PHD, будуць атрымліваць стыпендыю ў памеры 48,000 да 66,000$ у залежнасці ад тэрмінаў даўнасці абароны.
 Падрабязней пра працэдуру падачы чытайце тут

 Крыніца: grantist.com