Стыпендыі ад DAAD па архітэктуры (Германія)

Штогод Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD) прапануе стыпендыі для пасля дыпломнага навучання для выпускнікоў і выпускніц ВНУ па спецыялізацыі архітэктура, архітэктура ўнутраных памяшканняў, рэстаўрацыя, гарадское планаванне/горадабудаўніцтва, ландшафтная архітэктура/планаванне. Дэдлайн: 30 верасня.

Навучанне магчыма толькі ў дзяржаўных ВНУ Германіі ці ВНУ, прызнаных дзяржавай. Разгляд заяўкі магчым толькі ў выпадку, калі кандыдат ці кандыдатка плануе працягнуць сваё навучанне ў гэтай галіне. Працягласць курсаў складае ад 10 да 24 месяцаў і можа быць павялічана ў выпадку паспяховага праходжання стажыроўкі.

Германская служба акадэмічных абменаў прапануе 750 еўра ў месяц, кампенсуе дарожныя выдаткі, медыцынскую страхоўку, праходжанне моўнага курса (6 месяцаў) і наступную здачу моўнага тэсту TestDAF. Акрамя гэтага магчыма атрыманне аднаразовай студэнцкай дапамогі, аплаты пражывання і частковае пакрыццё кошту навучання ў выпадку неабходнасці.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • Наяўнасць (у працэсе атрымання) дыплома;
  • Дастатковыя веды нямецкай мовы для паспяховага праходжання стажыроўкі;
  • Афармленне заяўкі, запоўніць заяўку на онлайн DAAD-партале;
  • pdf дакумент «Bewerbungszusammentassung» (яго вы атрымліваеце пасля афармлення заяўкі на сайце) разам з прыкладаннямі адправіць у Цэнтральны офіс DAAD у Боне.

 

Крыніца: http://www.daad.ru