Стыпенды IMD MBA Future Leaders Scholarships у Швейцарыі

Да 1 кастрычніка  2017 г. можна падаць заяўку на атрыманне стыпендыі  IMD MBA Future Leaders Scholarships для навучання ў магістратуры  Ўніверсітэта IMD (Лазана, Швейцарыя). Памер стыпендыі складае  30,000 CHF (швейцарскіх франкаў), і атрымаць яе могуць студэнты і студэнткі, якія дэманструюць лідарскія якасці. Кожны год універсітэт прапануе тры такія стыпендыі.
Патрабаванні
•    быць грамадзянінам ці грамадзянкай любой краіны;
•    дэманстарваць выразныя лідарскія якасці і патэнцыял;
•  паступіць на навучанне ў магістратуру ўніверсітэта на праграму IMD MBA.

Для  атрымання стыпендыі неабходна запоўніць заяўку на атрыманне стыпендыі і адаслаць яе на адрас сеціўнай пошты [email protected].  Акрамя таго, неабходна напісаць эсэ аб’ёмам не больш за 750 словаў на тэму: «It has been said that success in business requires flexibility to be responsive, but also commitment to a recognized set of values. Discuss using your personal and professional experience». Эсэ мусіць адлюстроўваць думку кандыдатаў і быць напісана іх уласнымі словамі, калі неабходна, з цытатамі. Апошні дзень для падачы – 30 верасня 2017 г. Заняткі пануцца са студзеня 2018 г.  Падаць заяўку можна на некалькі стыпендый адначасова, але атрымаць толькі адну.
Крыніца: www.imd.org