Ступендыі для навучання ва Ўніверсітэце Ліёна (Францыя)
Да 12 студзеня 2017 г. можна атрымаць стыпендыі для навучання па адной з магістарскіх праграм Ampère Scholarships універсітэта ENS de Lyon (Ліён, Францыя) на французскай або ангельскай мовах.
У лік стыпендыяльных уваходзяць усе праграмы ўніверсітэта, аркрамя праграм FEADép Master’s.
Стыпендыя памерам 1000 еўра будзе выплочвацца на працягу 12 месяцаў і пераходзіць на наступны год навучання, калі яно доўжыцца болей за адзін год у выпадку выдатнай акадэмічнай паспяховасці студэнтаў.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак
Стыпендыю могуць атрымаць:
• замежныя студэнты (студэнты, якія не з’яўляюцца грамадзянамі Францыі);
• студэнты, якія не старэйшыя за 26 год на момант падачы заяўкі (народжаныя пасля 11 студзеня 1991);
• студэнты, якія паступаюць на першы год навучання ў магістратуры, павінны прадставіць дыплом пра тое, што прайшлі навучанне па 180 крэдытах і атрымалі адпаведны дыплом;
• студэнты, якія паступаюць на другі год навучання ў магістратуры, студенты, которые поступают на впавінны прадставіць дыплом пра тое, што прайшлі навучанне па 240 крэдытах і атрымалі адпаведны дыплом (накпрыклад MPhil);
• выдатна валодаць французскай і ангельскай мовай (Некаторыя праграмы ўніверсітэта выкладаюцца выключна на французскай, а некаторыя на ангельскай мове).
Неабходныя для падачы дакументы:
• 2 рэкамендацыйныя лісты;
• Матывацыйны ліст;
• CV;
• Копіі сертыфікатаў і дыпломаў;
• Выпіска з адзнакамі;
• Вынікі тэстаў на веданне мовы.
Для паступлення на некаторыя праграмы могуць быць патрэбныя дадатковыя дакументы.
Заяўкі на атрыманне стыпендыі прымаюцца да 12 студзеня 2017.
Больш падрабязна пра стыпендыі можна даведацца па гэтай спасылцы:
Крыніца: www.ens-lyon.fr