Ступень магістра ў Швейцарыі і стыпендыя

EPFL (Федэральная політэхнічная школа Лазаны) прапануе лімітаваную колькасць стыпендый студэнтам і студэнткам магістратуры. Некаторыя стыпендыі аплачвае ўніверсітэт, некаторыя аплачваюцца фондамі і кампаніямі. Універсітэт EPFL прапануе студэнтам 1300 еўра ў год. Студэнт павінен будзе аплачваць пражыванне, універсітэцкія ўнёскі, кошт візы. Універсітэт прапаноўвае праграмы магістратуры на англійскай і французскай мовах. Апошні тэрмін падачы дакументаў - 15 красавіка.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • прэтэндаваць на стыпендыю можа кожны, хто паступае ў магістратуру універсітэта EPFL;
  • неабходна мець ступень бакалаўра і ведаць мову праграмы (англійскую або французскую);
  • асноўны крытэрый для налічэння стыпендыі - акадэмічная паспяховасць студэнтаў.
  • дакументы прымаюцца двойчы ў год: з сярэдзіны лістапада па 15 студзеня і з 16 студзеня па 15 красавіка.


Асобнай заяўкі на стыпендыю няма. Студэнты і студэнткі падаюць заяўку на навучанне ў магістратуры і робяць пазнаку, каб іх кандыдатура была разгледжана на стыпендыю.

Крыніца: master.epfl.ch