Студыя карысных кампетнцый (Гродна) запрашае ў Школу медыя-менеджменту

Школа журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Раў сумесна з установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (г. Гродна. г. вул. Цімяразева, 10/1-31), пры падтрымцы Deutsche Welle Akademie абвяшчае набор слухачоў у Школу медыяменеджменту. Навучанне бясплатнае. Заяўку на ўдзел неабходна падаць да 10 лютага 2017 г.

Мэта – паляпшэнне якасці беларускіх медыяпраектаў праз павышэнне кваліфікацыі іх менеджэраў
Фармат Школы прапануе: 4 модулі, кожны працягласцю 1 месяц (2-3 дні стацыянарнага навучання і дыстанцыйныя заданні на платформе Moodle).

Сярод трэнераў спецыялісты і практыкі з Беларусі, Украіны, Славакіі якія маюць вялікі досвед працы і прайшлі папярэдняе навучанне па спецыфіцы змяшанага выкладання.

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу: менеджэраў журналісцкіх і грамадскіх медыяпраектаў, матываваных на атрыманне інавацыйных ведаў ды іх ўкараненне ў сваіх рэдакцыях. Склад групы — 15 чалавек.
Пачатак першага модуля — 3 сакавіка 2017 года.
 

Тэмы модуляў і расклад:

  • як развіваць стратэгію вашага медыя-рэсурса (3-31 сакавіка, стацыянарны трэнінг 3-5 сакавіка);
  • як ствараць, прасоўваць і прадаваць ваш кантэнт (1 — 28 красавіка, стацыянарны трэнінг 1-2 красавіка);
  • як зарабляць грошы стандартнымі і нестандартнымі шляхамі і як іх эканоміць (29 красавіка- 26 траўня, стацыянарны трэнінг  29-30 красавіка);
  • як стварыць эфектыўную каманду і кіраваць ёй (27 траўня- 20 чэрвеня, стацыянарны трэнінг 27-28 траўня).
  • 24 чэрвеня — выпускная сустрэча, выдача сертыфікатаў.

Удзел у школе – бясплатны, удзел ў ва ўсіх модулях і выкананне ўсіх заданняў абавязковыя!
Усе ўдзельнікі, якія паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць Сертыфікат пра заканчэнне Школы.
 

Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў Школы харчаваннем і пражываннем на час стацыянарных сесій Школы, а таксама праезд на месца правядзення Школы.

Каб палаць заяўку, неабходна запоўніць апытанку   да 10 лютага 2017 г. Арганізатары Школы звяжуцца з кандыдатамі да 15 лютага і ўзгадняць даты правядзення сумоўя з кожным з заяўленых.
Спіс групы будзе сфарміраваны да 23 лютага. Па дадаткуовых пытаннях звяртайцеся, калі ласка, па электроннай пошце [email protected]

Крыніца: edustudio.by