Студэнцкі экалагічны форум у Маскве

Дэпартамент прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя Масквы і Маскоўскі Архітэктурны інстытут праводзяць форум для студэнтаў/к «Экалагічны форум студэнтаў» 15 лістапада 2018. Прымаць удзел у форуме могуць студэнты, якія навучаюцца на любой праграме ў любым ВНУ. Апошні тэрмін анлайн рэгістрацыі на форум - 14 лістапада 2018.

Студэнты/кі атрымаюць парады, пазнаёмяцца з асабістым вопытам эколагаў, урбаністаў, архітэктараў і прафесіяналаў, якія займаюцца развіццём тэрыторый. Форум прысвечаны важным экалагічным аспектам - пошук рашэнняў праблем экалогіі, горада будучыні, развіццё тэрыторый.

Адна з мэтаў форуму - фарміраванне правільнага меркавання аб прафесіях сферы ўрбаністыкі, будаўніцтва, архітэктуры і дызайну; матывацыя студэнтаў/к весці экалагічны адказны лад жыцця; развіццё экалагічнага руху сярод студэнтаў/к; прыцягненне ўдзельнікаў/ц да аховы навакольнага асяроддзя.

Асноўныя тэмы:

 

  • Стандарты зялёнага будаўніцтва
  • Эка-дызай (тэндэнцыі і трэнды)
  • Ландшафтная архітэктура як механізм стварэння прасторы сучаснага горада
  • Паспяховыя праекты на стыку архітэктуры, горадабудаўніцтва і экалогіі
  • Прэзентацыя работ пераможцаў конкурсу па стварэнні дызайн-канцэпцыі гарадской пляцоўкі эколага-асветніцкай праграмы, арганізаванага Дэпартаментам прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя горада Масквы.

Крыніца: xn----stbhgbmvf1f