Студэнцкая рада: Набор стажораў-юрыстаў для абароны правоў студэнцтва (Беларусь)
Моладзевая прафсаюзная група "Студэнцкая рада" запрашае студэнтаў-юрыстаў на стажыроўку.
Вітаецца жаданне карыстацца атрыманымі ведамі і дапамагаць іншым студэнтам!
Стажоры-юрысты маюць магчымасць працаваць з электроннымі зваротамі студэнтаў па розных пытаннях: паступлення і навучання ва ўніверсітэце, атрымання ільгот, размеркавання і пераразмеркавання, пераводу ў іншы ўніверсітэт і г.д. Стажоры атрымаюць магчымасць удзельнічаць у стварэнні аналітычных матэрыялаў па правах студэнтаў, а таксама ў ажыццяўленні маніторынгу парушэнняў студэнцкіх правоў.
Запрашаюцца студэнты-юрысты, як з першапачатковым досведам кансультавання, так і без яго.
Набор ажыццяўляецца да 21 лютага 2016 года. Кандыдаты мусяць запоўніць анлайн-заяўку. Па дадатковых пытаннях можна звяртацца на е-мэйл: [email protected], [email protected].
Паводле Studrada.org.