Студэнцкая мадэль ААН у Босніі і Герцагавіне

Студэнцкая мадэль ААН - штогадовая канферэнцыя (18-22 кастрычніка 218), якая ўяўляе сабой мадэляванне работы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і яе камітэтаў. Кошт удзелу: 70€. Ёсць зніжкі дэлегацыям з 3-х і больш удзельнікаў/ц. У суму ўваходзіць: пражыванне, кава-брэйкі, цырымонія адкрыцця, экскурсія, удзел у канферэнцыі, матэрыялы канферэнцыі і сертыфікат удзельніка/цы. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 14 кастрычніка 2018.

Канферэнцыя праходзіць з 2014 года. У гэтым годзе на канферэнцыі будуць прадстаўлены такія камітэты ААН:

  • Савет па правах чалавека;
  • Савет бяспекі.

 

Канферэнцыя адбудзецца ў універсітэце University of Banja Luka з 18 па 22 кастрычніка 2018. Удзельнікаў чакаюць сесіі камітэтаў, дыскусіі, магчымасць пазнаёміцца. Таксама арганізатары падрыхтавалі візіты ў заканадаўчыя і выканаўчыя органы, зносіны за круглым сталом, грамадскія мерапрыемствы і шмат цікавага.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • прымаюцца заяўкі ад маладых лідараў, якім яшчэ не споўнілася 30;
  • кандыдаты і кандыдаткі павінны цікавіцца міжнароднай дыпламатыяй;
  • неабходна ведаць ангельскую мову.

Крыніца: smunbl.org