Стэнфардскі ўніверсітэт: Праграма па дэмакратыі і развіцці (ЗША)

Стэнфардскі ўніверсітэт (Злучаныя Штаты) прапануе ўдзел у 3-тыднёвай стыпендыяльнай праграме ўлетку 2016 года - з 17-га ліпеня па 5 жніўня.

Праграма па дэмакратыі і развіцці (The Draper Hills Summer Fellowship on Democracy and Development) уключае навучанне 25-30 спецыялістаў разнастайных сфераў дзейнасці ў галіне дэмакратыі, вяршэнства закону.

Вітаюцца кандыдаты з развіваючыхся краін.

Журналісты, якія спецыялізуюцца на асвятленні эканамічнага і палітычнага развіцця сваіх краін, могуць падаць заяўку на ўдзел у дадзенай праграме.

Стэнфардскі ўніверсітэт аплочвае выдаткі на транспарт, візу, пражыванне.

Праграма ёсць унікальным форумам для новых кіраўнікоў - пляцоўкай для зносін, абмену досведам. Навучанне ўключае семінары, навуковыя чытанні і заняткі ў класах.

Дэдлайн - 18 лістапада 2015 года. Каб падаць заяўку, націсніце сюды. Падрабязная інфармацыя пра праграму - тут.

 

Паводле Ijnet.org.