Стажыровачна-даследчая студэнтская праграма NIGINTERN (Японія)
Універсітэт National Institute of Genetics (NIG) генетыкі і факультэт генетыкі Department of Genetics, SOKENDAI прапануюць шасцітыднёвую даследчую праграму для студэнтаў і студэнтак бакалаўрыяту. Стажыроўка накіравана на правядзенне даследаванняў і атрыманне вопыту ў галіне генетыкі і дысцыплінах сумежных з навукай аб жыцці. Студэнты-стажоры будуць праводзіць індывідуальныя даследаванні пад кіраўніцтвам інструктара NIG. Дэдлайн - 28 лютага.
Праграма складаецца з падрыхтоўкі ў пытаннях навуковага даследавання, навуковай камунікацыі, наведвання лабараторый для знаёмства і зносін з даследнікамі. У канцы праграмы стажоры прадставяць вынікі сваіх даследаванняў і атрыманы вопыт у выглядзе прэзентацыі на сімпозіуме "NIGINTERN Reports Symposium".
Студэнты і студэнткі, якія паспяхова прайшлі праграму, атрымаюць сертыфікаты ў канцы. Таксама стажоры атрымаюць магчымасць узяць удзел у іншых мерапрыемствах: лекцыі, клубы, семінары выбітных даследчыкаў, курсы вывучэння японскай.
Арганізатары аплочваюць:
- авія-передет у Японію і назад
- пражыванне
- харчаванне
- транспартныя выдаткі па Японіі
- страхоўку.
У стажыроўцы могуць удзельнічаць:
- студэнты 3-га курсу бакалаўрыяту, або 4 курса бакалаўрыяту (калі навучання ў бакалаўрыяце доўжыцца 5 гадоў або калі студэнт навучаецца на двайной праграме бакалаўрыят-магістратура), студэнты 1 курса магістратуры (калі навучанне ў магістратуры доўжыцца на працягу 2-х гадоў);
- студэнты, якія вывучаюць адну з навук аб жыцці;
- студэнты, якія маюць жаданне паступіць у аспірантуру ўніверсітэта NIG.
Для атрымання стыпендыі на ўдзел у стажыроўцы неабходна:
- цалкам прысвяціць сябе праграме NIGINTERN;
- удзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах праграмы (поўны працоўны дзень 5 дзён на тыдзень);
- здаць прэзентацыю ў прызначаны дзень;
- у канцы праграмы неабходна падаць эсэ і даць адказы на пытанні.
Для ўдзелу ў праграме неабходна прайсці праз онлайн рэгістрацыю, якая складаецца з:
- заяўкі
- CV
- 2 рэкамендацыйных лісты ад выкладчыкаў.
Крыніца: nig.ac.jp