Стажыровачна-даследчая праграма па генэтыцы ў Японіі

Да 28 лютага 2017 г. Нацыянальны інстытут генэтыкі Японіі (г. Сідзуока) National Institute of Genetics (NIG)  і факультэт генэтыкі прапануюць падаць заяўкі на ўдзел у шасцітыднёвай даследчай праграме для студэнтаў бакалаўрыята. Стажыроўка арыентавана на правядзенне даследаванняў і атрыманне досведу ў галіне генэтыкі і дысцыплін змежных з навукай пра жыццё. Студэнты-стажоры будуць праводзіць індывідуальныя даследаванні пад кіарўніцтвам інструктара. Мова навучання парграмы - ангельская. Стажыроўка будзе праходзіць з 26 чэрвеня па 4 жніўня 2017 г.

Праграма складаецца з падтрыхтоўкі ў пытаннях навуковага даследавання, навуковай камунікацыі, наведавання лабараторый для знаёмства і камунікацыі з даследчыкамі. Напрыканцы праграмы стажоры прадставяць вынікі сваіх даследаванняў і атрыманы досвед у выглядзе прэзентацыі на сімпозіуме: “NIGINTERN Reports Symposium”.

Паспяховыя студэнты атрымаюць сертыфікаты-пасведчанні і магчымасць паўдзельнічаць у іншых мерапрыемствах: лекцыі, клубы, семінары выдатных даследчыкаў, курсы вывучэння японскай мовы.
Арганізатары пакрываюць наступныя выдаткі:

  • квіток на самалёт ў Японію і назад;
  • пражыванне;
  • харчаванне;
  • транспартныя выдаткі ў Японіі;
  • медычную страхоўку.

Патрабаванні

  • быць студэнтам (-ткай) 3-га або 4-га курсаў бакалаўрыята або студэнтам 1-га курса магістратуры:
  • быць студэнтам (-ткай), які вывучае адну з навук жыцця;
  • быць студэнтамі, якія маюць планы паступлення ў аспірантуру Нацыянальнага інстытута генэтыкі Японіі.

Каб атрымаць стыпендыю на ўдзел у стажыроўцы, неабходна:

  • удзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах праграмы NIGINTERN (поўны працоўны дзень, 5 дзён на тыдзень);
  • прадставіць сваю прэзентацыю па заканчэнні практыкі;
  • напісаць эсэ па выніках практыкі і мець магчымасць адказаць на пытанні праграмы;

Падача заяўкі:
Для ўдзелу неабходна прайсці анлайн рэгістрацыю, якая складаецца з:
1.    заяўкі;
2.    CV;
3.    двух рэкамендацыйных лістоў ад выкладчыкаў.
Неабходна запомніць свой нумар рэгістрацыі. 31 сакавіка 2017 г. на сайце арганізатараў будуць апублікаваны нумары абраных студэнтаў.

Крыніца: www.nig.ac.jp