Стажыроўкі ў замежных СМІ для беларускіх журналістаў
чцв, 2016-05-26 14:15
Прэс Клуб Беларусь прапануе беларускім журналістам удзельнічаць у конкурсе на праходжанне стажыроўкі ў замежным СМІ.
Кандыдаты мусяць:
- прапанаваць план стажыроўкі;
- распрацаваць бюджэт стажыроўкі;
- мець дамоўленасць з канкрэтнай рэдакцыяй.
Стажоры па заканчэнні навучання мусяць зрабіць прэзентацыю для калег з сваёй рэдакцыі і падзяліцца з імі набытымі ведамі. Удзельнікі мусяць таксама напісаць артыкул пра сваю стажыроўку для сайта Прэс Клуб Беларусь. Падчас стажыроўкі журналісты могуць рыхтаваць матэрыялы для сваіх выданняў.
Дэдлайн - 10 чэрвеня 2016 года.
Партнёр праграмы - Інфармацыйны офіс "Беларусь у фокусе".
Запоўніць заяўку. Падрабязней - тут.
Паводле Press-Club.by.