Стажыроўкі ў World Youth Alliance па ўсім свеце

World Youth Alliance прапануе магчымасць атрымаць прафесійныя навыкі працуючы над праектамі арганізацыі. Праекты распрацаваны з мэтай удасканаліць веды і навыкі студэнтаў, атрыманыя ў ВНУ. Усе стажоры атрымліваюць настаўніцтва і падтрымку супрацоўнікаў арганізацыі. Арганізатары не аплачваюць кошт візы і транспартных выдаткаў. Некаторыя рэгіянальныя стажыроўкі забяспечваюць пражываннем. Заяўкі прымаюцца да 29 чэрвеня 2018.

World Youth Alliance прапануе стажыроўкі ва ўсіх рэгіянальных прадстаўніцтвах арганізацыі. Многія стажоры спачатку павінны прайсці стажыроўку ў рэгіянальным прадстаўніцтве, а ўжо потым у штаб-кватэры арганізацыі, у Нью-Ёрку.

Рэгіянальныя прадстаўніцтва:

  • Афрыка (Найробі, Кенія)
  • Азія (Маніла, Філіпіны)
  • Еўропа (Брусель, Бельгія)
  • Лацінская Амерыка (Мехіка, Мексіка)
  • Блізкі Усход (Бейрут, Ліван)
  • Паўночная Амерыка (Нью-Ёрк, ЗША)
     


Стажыроўка прапануецца маладым людзям, якія маюць розны досвед працы і адукацыю. Ідэальны кандыдат і кандыдатка павінны мець моцнае жаданне абараняць і прасоўваць чалавечую годнасць, станоўча ўплываць на грамадства. Кандыдат ці кандыдатка павінен быць ініцыятыўным, знаходлівым, пра-актыўным і сціплым, мець жаданне вучыцца.

Дакументы, неабходныя для стажыроўкі:

  • запоўнены бланк заяўкі на рэгіянальную стажыроўку;
  • рэзюмэ;
  • 2 рэкамендацыйных лісты;
  • запоўніць форму.
     

Калі Вы падалі ўсе дакументы, з Вамі звяжуцца на працягу 3-х тыдняў пасля дэдлайну прыёму заявак. Калі Ваша кандыдатура падыходзіць, Вас запросяць на гутарку. Кожнае рэгіянальнае прадстаўніцтва мае сваю заяўку!

Крыніца: wya.net