Стажыроўкі ў ПРААН (Беларусь)
пан, 2018-12-03 11:48
Стажыроўкі ў ПРААН – выдатная магчымасць для студэнтаў/к і нядаўніх выпускнікоў/ц атрымаць непасрэдны досвед працы ў міжнароднай арганізацыі. Магчымасці даступныя ў розных галінах. Заяўкі прымаюцца на пастаяннай аснове і дадаюцца ў пул заяўнікаў/цы, калі адкрываюцца магчымасці стажыроўкі. Стажыроўка не аплочваецца. Заяўкі прымаюцца да 31 снежня 2018.
Працягласць стажыроўкі можа быць рознай у залежнасці ад даступнасці і акадэмічных досведаў стажора/кі, а таксама ад патрэбаў ААН. Заданні даступныя на працягу перыяду не менш за 6 тыдняў (поўны працоўны дзень; 40 працоўных гадзін на тыдзень) або 12 тыдняў (няпоўны працоўны дзень, 20 рабочых гадзін на тыдзень).
Тыповыя задачы для стажораў і стажорак:
- правядзенне навуковых даследаванняў;
- праца з дакументамі;
- каталагізацыя інфармацыі;
- садзейнічанне ў арганізацыі канферэнцый, форумаў і іншых сумесных мерапрыемстваў;
- публікацыя паспяховых гісторый і досведу і г.д.
Адукацыя:
- Ступэнт/ка ўніверсітэта, або магістратуры/аспірант(ка);
- Студэнт(ка)-выпускнік(ца) універсітэта (мінімальны ўзровень бакалаўр або эквівалент);
- Выпускнік/цы на працягу аднаго года пасля заканчэння любой з названых вышэй ступеней.
- Свабоднае валоданне ангельскай мовай (абавязкова);
- Свабоднае валоданне рускай/беларускай мове з’яўляецца перавагай.
Крыніца: jobs.undp.org