Стажыроўкі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ
Міжнародны сакратарыят Парламенцкай асамблеі АБСЕ запрашае аспірантаў ва ўзросце ад 21 года да 26 гадоў з краін Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе на даследчыя стажыроўкі ў Вену і Капенгаген.
ПА АБСЕ выдаткоўвае даследчыя стыпендыі для 8-9 аспірантаў у галіне паліталогіі, права і міжнародных адносін.
Вітаюцца кандыдаты, якія свабодна валодаюць пісьмовай і вуснай ангельскай мовай і праяўляюць інтарэс да палітычнай сітуацыі ў рэгіёне АБСЕ, у прыватнасці - у краінах былога Савецкага Саюза. Пажадана дадатковае валоданне адной з афіцыйных моваў АБСЕ: рускай, французскай, нямецкай, італьянскай альбо іспанскай.
У абавязкі стыпендыятаў ўваходзяць:
- даследчая праца па праектах ПА АБСЕ і праца асістэнтам разам с супрацоўнікамі арганізацыі,
- падрыхтоўка справаздач для парламенцкіх дэлегацый - для місіяў назіральнікаў на выбарах і падчас візітаў сяброў ПА АБСЕ,
- удзел у планаванні і арганізацыі сустрэч, праца з камітэтамі Парламенцкай асамблеі, праца з місіямі АБСЕ, дапамога па падрыхтоўцы справаздач,
- праца ў офісе.
Кандыдаты мусяць запоўніць форму заяўкі, даслаць кароткі суправаджальны ліст, CV, транскрыпт адзнак, 2 рэкамендацыйныя лісты і актуальнае фота на е-мэйл: [email protected], альбо на паштовы адрас:
Dana Bjerregaard
Assistant to the Secretary General
OSCE Parliamentary Assembly
Tordenskjoldsgade 1
1055 Copenhagen K, Denmark
Арганізатары забяспечваюць пражыванне і штомесячную стыпендыю ў памеры 564 еўра. Тэрмін стыпендый складае 6 месяцаў. Дэдлайн - 1 кастрычніка 2015 года.
Паводле Edu-Active.com.