Стажыроўкі ў Мічыганскім універсітэце для журналістаў (ЗША)

Дасведчаныя журналісты з усяго свету могуць прайсці стажыроўку ў Мічыганскім універсітэце (ЗША) ў межах стыпендыяльнай праграмы "Кnight-Wallace Journalism Fellowship".

Праграма прадугледжвае індывідуальны план навучання, дае магчымасць карыстацца рэсурсамі ўніверсітэта. Удзельнікі праграмы мусяць узяць акадэмічны адпачынак (у сваёй рэдакцыі) тэрмінам у 1 год і пасля стажыроўкі вярнуцца да працы.

Патрабаванне да кандыдатаў - мінімум 5 год працоўнага досведу ў друку, анлайн-выданнях, ТБ, радыё. Арганізатары пакрываюць выдаткі на навучанне і транспарт. Дэдлайн - 16 снежня 2016 года. Падрабязнасці на гэтай старонцы.

 

Паводле IJnet.org