Стажыроўкі ў Інтэрполе

Міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі Інтэрпол ажыццяўляе набор інтэрнаў. Удзельнікі праграмы навучання атрымаюць унікальны досвед працы і пасведчанне аб праходжанні стажыроўкі. Стажыроўкі Інтэрпола праходзяць у Генеральным сакратарыяце арганізацыі ў горадзе Ліёне (Францыя) і ў Цэнтры Інавацый Інтэрпола ў Сінгапуры.

Працягласць стажыроўкі складае 6-11 месяцаў. 

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • дасягненне паўналетняга ўзросту ў краіне грамадзянства,
  • свабоднае валоданне ангельскай мовай (дадатковае веданне іншай замежнай мовы з'яўляецца перавагай),
  • кандыдат мусіць навучацца або скончыць навучальную установу на працягу апошніх 6 месяцаў (на момант падачы заяўкі).

Прапанаваныя напрамкі дзейнасці:

- спецыялізаваныя злачынствы,

- прававыя пытанні,

- кіберзлачыннасць,

- інфармацыйныя тэхналогіі,

- даследванні і інавацыі,

- камунікацыя,

- канферэнцыі,

- сакратарыят,

- HR,

- фінансы,

- міжнароднае партнёрства і развіццё,

- стратэгічнае планаванне і палітыка.

Стыпендыя складае 550 еўра штомесяц. Стажоры самастойна аплачваюць пражыванне, авіяпералёт, страхоўку. Падаць заяўку можна тут. Дэдлайн - 31 снежня 2014 года. Падрабязная інфармацыя - на сайце арганізацыі.

Паводле Adukacyja.info