Стажыроўкі ў Еўракамісіі (Брусель)
Еўрапейская камісія прапануе 5-месячную стажыроўку з сакавіка па ліпень 2016 года. Стажыроўкі ажыццяўляюцца ў выканаўчых агенцыях і еўрапейскіх інстытутах, у тым ліку ў Еўрапейскай службе знешнепалітычнай дзейнасці і Выканаўчай агенцыі па канурэнтраздольнасці і інавацыях.
Пачатак стажыроўкі - 1 сакавіка 2016 года.
Стажыроўка прадугледжвае штомесячную стыпендыю ў памеры 1 тыс. еўра і кампенсацыю выдаткаў на падарожжа (таксама арганізатары могуць кампенсаваць медыцынскую страхоўку і страхоўку ад няшчасных выпадкаў).
Штогод Еўракамісія прапануе 1,4 тыс. вакансій для стажораў у сферах экалагічнай палітыкі, заканадаўства і інш.
У абавязкі стажораў уваходзяць:
- арганізацыя сустрэч, удзел у паседжаннях працоўных груп, форумах, публічных слуханнях,
- даследаванні і дакументацыя (справаздачы), кансультацыі,
- удзел у праектах.
Стажыроўка дае магчымасць атрымаць новыя веды пра ЕЗ, еўраінстытуты і знешнюю еўрапейскую палітыку, атрымаць практычны досвед і прыняць удзел у штодзённай працы Еўракамісіі, прымяніць тэарэтычныя веды на практыцы.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- выпускнік універсітэта / бакалаўр (мінімум тры гады навучання),
- добрае веданне ангельскай мовы (альбо французскай ці нямецкай).
Прадугледжаны стажыроўкі для перакладчыкаў у Генеральным дырэктараце па перакладзе (неабходна веданне 2-3-х афіцыйных моў Еўразвязу).
Дэдлайн - поўдзень (па брусельскім часе) 31 жніўня 2015 года.
Каб падаць заяўку, націсніце сюды.
Паводле EC.Europa.eu.