Стажыроўкі ў Еўракамісіі (Бельгія)

Выпускнікі з любой краіны свету (мінімум - ступень бакалаўра) могуць прайсці стажыроўку ў Еўракамісіі. Штомесячная стыпендыя складае 1 тыс. еўра, арганізатары аплочваюць выдаткі на вандроўку ў Брусель (Бельгія) і медыцынскую страхоўку ад няшчасных выпадкаў. 5-месячная стажыроўка праходзіць у аднай з выканаўчых агенцый. На выбар выпускнікоў - каля 1,4 тыс. месцаў. Асаблівасці працы стажора залежаць ад службы, дзе ён праходзіць стажыроўку (заканадаўства, экалогія, аддзелы кадраў і г.д.).

Штодзённая праца датычыцца арганізацыі сустрэч, форумаў, публічных слуханняў, пошуку дакументаў, складання справаздач, працай над праектамі і г.д.

Стажоры набудуць практычны досвед штодзённай працы ў Еўракамісіі, атрымаюць уяўленне пра палітыку еўраінстытутаў і працэс іх працы.

Кандыдаты мусяць добра валодаць ангельскай, або французскай ці нямецкай мовай. Для стажораў-перакладчыкаў неабходна быць здольнымі перакласці на родную мову з 2-х афіцыйным моў Еўразвязу (адной з іх мае быць ангельская, французская ці нямецкая).

Для стажыровак, якія пачынаюцца ў сакавіку, заяўкі кандыдатаў прымаюцца з ліпеня па жнівень. Падрабязная інфармацыя - тут.

 

Паводле Mladiinfo.eu.