Стажыроўкі ў Цэнтры еўрапейскіх студый імя Вілфрыда Мартэнса
Цэнтр еўрапейскіх студый імя Вілфрыда Мартэнса, заснаваны ў 2007 годзе як афіцыйны аналітычны цэнтр Еўрапейскай Народнай Партыі, прапануе праграмы стажыровак тэрмінам 3-6 месяцаў для выпускнікоў і маладых даследчыкаў.
Праграма дапаможа стажорам даведацца пра дзейнасць Еўрапейскага звязу і пазнаёміцца з працай еўрапейскіх інстытутаў у Бруселі.
Стажоры змогуць узяць удзел у рэалізацыі каротка- і доўгатэрміновых праектаў Цэнтра еўрапейскіх студый імя Вілфрыда Мартэнса: арганізоўваць канферэнцыі, рыхтаваць справаздачы, рэдагаваць публікацыі, аднаўляць сайт, блог, базы дадзеных і г.д.
Арганізатары аплочваюць стыпендыю.
Патрабаванні:
- дыплом аб вышэйшай адукацыі,
- акадэмічны досвед у сферы еўрапейскай палітыкі альбо змежных сфераў,
- выдатнае валоданне ангельскай мовай.
Досвед у сферы палітычных даследаванняў і валоданне іншымі мовамі будзе перавагай. Кандыдаты мусяць даслаць дэталізаванае рэзюмэ і матывацыйны ліст на электронную скрыню (з тэмай электроннага ліста "Internship"): [email protected].
Заяўкі прымаюцца на працягу ўсяго года.
Дадатковая інфармацыя даступная па спасылцы.
Паводле Platfor.ma.