Стажыроўкі ў Бундэстагу (Берлін)

Беларусы ва ўзросце да 30 год могуць з 1 сакавіка па 31 ліпеня 2017 года прайсці стажыроўку ў нямецкім Бундэстагу (Берлін).

Патрабаванні да кандыдатаў:

- дата нараджэння - не раней за 1 сакавіка 1986 года;

- беларускае грамадзянства;

- вышэйшая адукацыя (ступень бакалаўра, магістра або дыплом спецыяліста);

- добрае валоданне нямецкай мовай;

- дасведчанасць у пытаннях гісторыі Германіі, нямецкай палітыкі і бізнесу;

- дзейнасць у сферы палітыцы, мас-медыя, вышэйшай адукацыі, у недзяржаўнай арганізацыі або дзяржслужба.

Штомесячная стыпендыя стажора складае 500 еўра. Нямецкі бок кампенсуе выдаткі на падарожжа ў Германію, медыцынскую страхоўку, забяспечвае бясплатнае пражыванне стыпендыятаў або кампенсацыю на арэнду жытла ў памеры 300 еўра на месяц.

Кандыдаты мусяць даслаць:

- анкету;

- матывацыйны ліст (максімум 2 старонкі);

- пасведчанне аб вышэйшай адукацыі;

- копію пашпарта;

- пашпартны фотаздымак у лічбавым фармаце;

- сертыфікат-пацвержданне аб узроўні валодання нямецкай мовай;

- 2 лісты-рэкамендацыі.

Дэдлайн падачы заяўкі - 30 чэрвеня 2016 года. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле Adukacyja.info.