Стажыроўкі Thomson Reuters для журналістаў
пан, 2016-11-21 11:16
Студэнты, выпускнікі і прафесійныя журналісты могуць падаць заяўкі на аплочваемыя стажыроўкі Thomson Reuters.
Летняя праграма інтэрнатуры ў 2017 годзе дае магчымасць працаваць у бюро ў Нью-Ёрку, Вашынгтоне, Мехіка, Таронта, інш. Тэрмін стажыроўкі - 10 тыдняў.
Праграма стажыроўкі ўяўляе паскораны курс па асвятленні навін бізнесу і палітыкі. Прадугледжаны трэнінг перад пачатакам стажыроўкі.
Патрабаванні да кандыдатаў: досвед працы ў журналістыцы, скончыць мінімум 2 курсы ўніверсітэта.
Дэдлайн - 1 снежня 2016 года. Падрабязнасці тут.
Паводле IJnet.org