Стажыроўкі па абмене досведам працы з людзьмі сталага веку

Міжнароднае асветніцкае аб'яднанне «АКТ» запрашае прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый ды ініцыятыў паўдзельнічаць у стажыроўках па абмене досведам працы з людзьмі сталага веку «Залаты досвед для залатога ўзросту». Апошні дзень падачы заявак - 7 чэрвеня.

Першыя стажыроўкі пройдуць у перыяд  з 19 па 29 чэрвеня 2017 г. Працягласць аднаго візіта складае 4 дні. Стажоры могуць наведаць адну з наступных арганізацый:

  • Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў;
  • ГА «Магілёўская габрайская супольнасць»;
  • Першасная арганізацыя ветэранаў установы аховы здароўя «Асіповіцкая цэнтральная раённая бальніца»;
  • Рэсурсны цэнтр «Еўрарэгіён Дзвіна-Даўгава»;
  • Грамадская дабрачынная габрайская арганізацыя «Хэсэд-Рахамім».

У часе чатырохдзённых візітаў стажоры пазнаёмяцца  з дзейнасцю арганізацыі, вывучаць і апішуць для далейшага распаўсюду яе найбольш эфектыўныя формы і метады аказання дапамогі людзям сталага веку. 12 чэрвеня ў Мінску пройдзе навучальная сустрэча стажораў.


Хто можа паўдзельнічаць?

Да ўдзелу ў стажыроўках запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый ды ініцыятыў, якія працуюць з людзьмі сталага веку або зацікаўленыя ў развіцці такога накірунку дзейнасці.

Фінансавыя ўмовы
МГАА «АКТ»  забяспечвае аплату пражывання, харчавання і выдаткаў стажораў на праезд.

Як паўдзельнічаць?
Каб прайсці стажыроўку, неабходна запоўніць заяўку анлайн  НЕ пазней за 7 чэрвеня 2017 г.

Па дадатковых пытаннях звяртайцеся, калі ласка, па адрасе электроннай пошты або па тэлефоне [email protected] +375  29 390 95 65 (Марыя Ландо).
Праграма стажыровак МАГА «АКТ» «Залаты досвед для залатога ўзросту. Развіццё дапамогі людзям сталага веку, якія пацярпелі ад нацыянал-сацыялізму, на аснове лепшых практык»
за падтрымкай германскага Фонда «Памяць, адказнасць і будучыня».

Крыніца: www.actngo.info