Стажыроўкі і навучанне ў межах Erasmus + для студэнтаў і выкладчыкаў БДУ
Студэнты, магістранты, аспіранты і выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта могуць падаць заяўкі на навучанне / стажыроўкі / чытанне лекцый у межах праграмы Erasmus+ падчас вясновага семестра 2016-2017 навучальнага года.
Праграма акадэмічнай мабільнасці даступна ў наступных універсітэтах:
- Універсітэт Валенсіі (Іспанія);
- Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве (Польшча);
- Вільнюсскі тэхналагічны ўніверсітэт імя Гедымінаса (Літва);
- Універсітэт Турку (Фінляндыя);
- Універсітэт Тарту (Эстонія).
З магчымасцямі і навучальнымі праграмамі для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў можна азнаёміцца тут.
З прапановамі акадэмічнай мабільнасці для выкладчыкаў можна пазнаёміцца па гэтай спасылцы.
Прыём дакументаў ідзе па 14 кастрычніка 2016 года.
Паводле UMS.BSU.by