Стажыроўкі для юрыстаў у Google
Карпарацыя Google Inc. запрашае на стажыроўкі ў юрыдычныя дэпартаменты офісаў у Варшаве, Мілане, Мадрыдзе і Тэль-Авіве. Стажоры будуць праводзіць юрыдычныя даследванні па разнастайных прававых пытаннях, уключаючы інтэлектуальную ўласнасць, правы спажыўцоў, прававое рэгуляванне медыясферы, заканадаўства аб рэкламе, абароне дадзеных і г.д.
Абавязковае патрабаванне да кандыдатаў - юрыдычная адукацыя альбо эквівалентны практычны досвед. Перавага надаецца кандыдатам з рэлевантным досведам працы ў юрыдычнай кампаніі, здольнымі кіраваць шматлікімі праектамі адначасова і расстаўляць прыярытэты з улікам дэдлайнаў, свабодна валодаючымі ангельскай мовай і працоўнай мовай рэгіянальнага офіса. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут. Дэдлайн - 30 снежня 2015 года.
Паводле Adukacyja.info.